Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 06 Чэрвень 2025

Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі Ціну Палынскую, былую журналістку з Полацку, і яе дачку Маргарыту Рабіновіч

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Ціну Палынскую і яе старэйшую дачку  затрыманы 19  траўня 2025 года. Зараз яны знаходзяцца ў віцебскім СІЗА.  Ёсць падставы меркаваць, што супраць жанчын распачалі крымінальную справу, звязаную  з дзейнасцю “Беларускай аналітычнай майстэрні” прафесара  Андрэя Вардамацкага. Гэтая структура праводзіла апытанні беларускіх грамадзян пра іх меркаванні адносна розных аспектаў жыцця ў Беларусі.

 Апошнія такія апытанні прыводзіліся яшчэ ў сакавіку-красавіку.  16 мая КДБ прызнаў гэтую арганізацыю “экстрэмісцкім фармаваннем”. Афіцыйна пра гэта было паведамлена толькі 21 траўня, а на наступны дзень па АНТ ужо паказалі прапагандысцкі сюжэт пра “шкодную дзейнасць гэтай структуры – відавочна, падрыхтаваны загадзя.

6 чэрвеня 2025 года беларуская праваабарончая супольнасць  прызнала  Ціну Палынскую і Маргарыту Рабіновіч палітычнымі зняволенымі.

Марына Пятрова