Яго старэйшага брата, блогера і журналіста Ігара Лосіка, утрымліваюць за кратамі ўжо амаль 5 гадоў. Ён быў затрыманы ў чэрвені 2020 года. 14 снежня 2021 года яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 КК РБ (Арганізацыя масавых беспарадкаў) ; ч. 3 арт. 130 КК РБ (Распальванне варожасці ці варажнечы) і асуджаны да 15 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнае Ігара Лосіка палітычным зняволеным.
Ігар Пятроўскі