Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 14 Сакавік 2025

У пералік "асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключылі віцебскага лекара Аляксандра Рандарэнку

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

38-гадовага былога лекара, затрыманага ўвесну мінулага года,  асудзілі  да 4 гадоў калоніі  паводле паводле ч.1 арт.130 - 1 (рэабілітацыя нацызма) і  ч.1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай варожасці ці варажнечы).  Яго крымінальную справу  ў снежні 2024 года разбіраў Віцебскі аласны суд.  Аляксандар Рандарэнка прызнаны палітвязнем.

Пад увагу сілавікоў Аляксандр Рандарэнка трапіў пасля таго, як яго з сябрам «развялі на шчырасць» у відэа-чаце «Размовы з Палычам». У красавіку 2024 года Аляксандр Рандарэнка і яго сябар Дзяніс Саўчанка былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за «прапаганду нацызму» (ч. 1 арт. 19.10 КоАП). У судзе Рандарэнка казаў, што падчас распівання спіртовых напояў, у стрыме з незнаёмым выказаў лозунг грамадска-палітычнага характару, пры гэтым прадэманстраваў вымпел з выявай сцяга Украіны жоўта-сіняга колеру.

 Імя Дзяніса Саўчанкі больш у раскладах віцебскіх судоў не згадвалася. А вось Аляксандра Рандарэнку у судзе Першамайскага раёна Віцебска па адміністрацыйных справах з красавіка па чэрвень судзілі мінімум 5 разоў. Потым Рандарэнку прад’явілі крымінальнае абвінавачанне.

Паводле афіцыйнай інфармацыі з абласной пракуратуры, абвінавачанаму было   «інкрымінавана 19 эпізодаў наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай і сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай расавай, нацыянальнай і сацыяльнай прыналежнасці, а таксама наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму».

6 снежня мінулага года  блізкі да сілавікоў Тэлеграм-канал «Северная столица»  прадэманстраваў аператыўныя фотаздымкі Аляксандра Рандарэнкі, збітага падчас затрымання. Сёлета ў студзені бударуская праваабарончая супольнасць прызнала мужчыну палітычным зняволеным.

 Адначасова з Рандарэнкам у  абноўлена 14 сакавіка "экстрэмісцкі пералік" на сайце МУС уключылі яшчэ траіх  жыхароў Віцебшчыны

Алег Бондараў