Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 21 Жнівень 2020

Грамадзка-палітычная рада Віцебску патрабуе склікаць пазачарговую сэсію гарсавету

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)
На сустрэчы ў гарсавеце На сустрэчы ў гарсавеце

Грамадзка-палітычная рада гораду Віцебску заявіла аб неабходнасьці скліканьня пазачарговай сэсіі Віцебскага гарадзкога Савету для разгляду на ёй пытаньня аб прызнаньні несапраўднымі вынікаў выбараў прэзыдэнта. Сёньня грамадзкасьць дамаглася сустрэчы са старўшынём віцебскага гарадзкога Савету дэпутатаў Уладзімерам Бялевічам.

У звароце да старшыні гарсавету грамадзка-палітычная рада Віцебску заявіла, што ў сытуацыі, якая склалася пасьля 9 жніўня, неабходна тэрмінова склікаць пазачарговую сэсію гарадзкога Савету для разгляду на ёй пытаньня аб прызнаньні несапраўднымі вынікаў выбараў прэзыдэнта ў сувязі са шматлікімі сьведчаньнямі фальсыфіацый і парушэньняў выбарчага заканадаўства.

Дакумэнт падпісалі прадстаўнікі грамадзкасьці і палітычных партый, сярод якіх Ірына Яскевіч, Кастусь Смолікаў, Хрыстафор Жаляпаў, Алег Паўлаў ды іншыя.

Сёньня ж, 21 жніўня, прадстаўнікі грамадзкасьці перадалі зварот у гарсавет і трапілі на прыём да старшыні Віцебскага гарсавету Ўладзімера Бялевіча.

Як паведаміў кіраўнік абласной філіі БНФ Кастусь Смолікаў, сябры грамадзка-палітычнай рады «давялі да чыноўніка факты парушэньняў заканадаўства аб выбарах, нагадалі пра неабходнасьць стварэньня і працы на віцебскім тэлебачаньні грамадска-палітычнай праграмы і запрашэньня на яе прадстаўнікоў незадаволеных, паведамілі, што дэпутаты гарсавета могуць далучыцца да маніфестацыі і давесьці на іх сваё меркаваньне аб склаўшыйся сітуацыі».

Зьміцер Міраш

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.