На думку актывістаў кампаніі, неабходнай прыкметай сучаснага гораду зьяўляецца безбар’ернае асяродзьдзе. Яны ўпэненыя: раварысты, інваліды, мамы і бабулькі зь дзіцячымі вазкамі скажуць ім дзякуй. Каб зрабіць маніторынг у межах кампаніі больш эфэктыўным, яго арганізатары зьвярнуліся па дапамогу да жыхароў гораду, каб тыя зрабілі свой унёсак у справу - пазначылі на інтэрактыўнай мапе месцы, дзе бардзюрныя камяні занадта высокія.