Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 22 Верасень 2026

Для аршанскіх падлеткаў правялі стрым са зняволенымі віцебскай калоніі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Відэаканферэнцыя была арганізавана аршанскім раённым аддзелам адукацыі для старшакласнікаў  9-ці аршанскіх школ. 174 вучні сядзелі перад маніторамі ў сваіх навучальных установах і глядзелі на быт зняволеных.

Запрасілі на гэты стрым тых утрыманцаў калоніі, якія былі асуджаны за ўжыванне і распаўсюд наркатычных сродкаў. Мэта мерарыемства палягала ў тым, каб падлеткі на свае вочы ўбачылі, што іх чакае за парушэнне заканадаўства. А таксама маглі залаць пытанні вязням пры жыццё ў зняволенні. Пытанні былі загадзя падрыхтаваныя, каб вучні выходзілі за межы вузкай тэматыкі стрыму.

У ранейшыя гады аршанскіх вучняў вадзілі на сапраўдныя экскурсіі ў мясцовую калонію – так званую “васьмёрку” (ПК-8). Да прыкладу, летась у тую самую калонію 20 навучэнцаў з 11 школ. Мэтай таксама была прафілактыка  злачынстваў і правапарушэнняў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Супрацоўнікі сілавых структур лічаць, што, паказаўшы школьнікам “суровыя будні” месца зняволення, яны змогуць дамагчыся больш свядомага стаўлення да абяцанняў “лёгкіх заробкаў” у інтэрнэце, калі непоўнагадовыя пагаджаюцца стаць наркакур’ерамі. Аднак  статыстыка сведчыць, што падобныя з'явы на Аршаншчыне - па-ранейшаму не рэдкасць. Не дапамагаюць і ідэалагічныя высілкі: стварэнне вайскова-патрыятычных класаў і залічэнне ў БРСМ. 

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць  наладзіць паточную сістэму у такім выхаваўчым метадзе, як экскурсіі ў калоніі: паходы туды сталі віртуальнымі, і далучыць да іх цяпер можна сотні падлеткаў. Аддзел адукацыі задаволены: выхаваўчае мерапрыемства праведзена.   

Вольга Лабацэвіч