ДзяржСМІ спрабуюць паказаць рост і поспех у масштабах вобласці, тады як у асобных рэгіёнах назіраецца рэгрэс і спад. Да прыкладу, сёлета ў ліпені на адмысловым пасяджэнні аблвыканкама было заяўлена, што “ситуация по падежу крупного рогатого скота в Витебской области кардинально отличается в лучшую сторону по сравнению с прошлым годом”. Але КДК адзначае: “при этом в шести районах он вырос: в Толочинском — в 1,8 раза, в Россонском — в 1,2 раза”.
Сітуацыя ў жывёлагадоўлі, калі не разглядаць яе агулам, дэманструе правал у асобных рэгіёнах:
-- “Производство молока по области увеличилось на 0,6%, но в 12 районах снизилось. В Шарковщинском районе спад составил 16,5%, в Ушачском — 15,2%”.
-- “Удой на корову ниже областных 2996 кг за рассматриваемый период отмечен в 15 районах. В Россонском он составил 1633 кг — примерно на 45,5% ниже областного показателя”.
-- “Выращивание крупного рогатого скота сократилось в восьми районах. Поголовье КРС по области уменьшилось на 47,5 тыс. голов, или на 10%. В том числе молочное стадо сократилось на 13,1 тыс. голов, или на 8,1%. В Шумилинском районе численность молочных коров снизилась на 31,7%, в Миорском — на 23,6%, в Ушачском — на 22,6%, в Шарковщинском — на 21,6%”.
КДК прааналізаваў і іншыя аспекты гаспадарчай дзейнасці. Паводле яго,
- вырасла колькасць стратных прадпрыемстваў - с 90 до 132 — на 46,7%;
- знізілася колькосць працаўнікоў і ўзровень вытворчасці,
- пры гэтым вырас запас прадукцыі на складах;
- у інвестыцыйнай праграме развіцця рэгіёнаў шмат распачатых шматгод таму і “замарожаных”, і нават тых, якія ўжо страцілі актуальнасць.
Раім уважліва пачытаць гэты ліст Камітэта дзяржкантроля перш чым даваць веры ўсяму, што пачуеце з высокіх трыбун або прачытаеце ў дзяржСМІ.
Наталля Платонава