1 600 рублёў, паводле рашэння аблвыканкама, з 1 верасня змогуць атрымліваць выпускнікі адпаведных установаў адукацыі, які скончылі навучанне ў 2020 годзе і пазней. Апроч таго, пашырана кола атрымальнікаў бюджэтнай падтрымкі: раней прыбаўку да зарплаты мелі выпускнікі па спецыяльнасцях «Ветэрынарная медыцына» і «Заатэхнія», то з 1 верасня 2026 года вызначана такіх спецыяльнасцяў будзе 11, у тым ліку «Аграномія», «Аграхімія і глебазнаўства», «Тэхнічны сэрвіс у аграпрамысловым комплексе».
На пачатак года недахоп заатэхнічных і ветэрынарных спецыялістаў у вобласці склаў 20 % ад штатнай колькасці, механізатараў — 17 %. Больш за 420 вакансій заставаліся не запоўненымі больш за год. Гэтыя лічбы дылі агучаны ў красавіку гэтага года ў пракуратуры Віцебскай вобласці - там адбылася каардынацыйная нарада па праблеме замацавання маладых кадраў у сельскагаспадарчых арганізацыях рэгіёна. Вострай праблемай засталася адсутнасць цікавасці ў абітурыентаў да спецыяльнасцей «заатэхнія» і «ветэрынарная медыцына», што пацвердзілася недаборам у профільную ВНУ. Гэта наўпроста тлумачыцца нізкімі заробкамі. Так, ААТ “Агравідзы” (Браслаўскі раён) прапануе працу ветурачу з вышэйшай адукацыяй за 1200 -2000 руб. (“бруднымі”), а ў ААТ “Рубежніца” (Лёзненскі раён) спецыялісту з сярэдняй ветэрынарнай адукацыяй абяцаюць заробак 1300-1500 руб. (“бруднымі”).
Да таго ж на нарадзе ў пракуратуры было адзначана, што кіраўнікі не паўсюль выплочвалі маладым спецыялістам нават па 1 тысячы грашовай “стымуляцыйнай” дапамогі, ад маладых людзей былі зафіксаваны нараканні на нездавальняючыя ўмовы працы і быту, празмерную нагрузку і адсутнасць выхадных – з вясны па восень працаваць даводзілася штодзень па 10-12 гадзін.
Раман Кур'янаў