Адначасова высветлілася, што вялікая частка людзей паехала шукаць працу ў іншыя краіны: 195 грамадзян змянілі месца жыхарства на замежнае, больш за 200 чалавек паехалі працаваць за мяжу, прычым большасць – у Еўропу. 96 чалавек аказаліся ў “дармаедскім” спісе выпадкова, бо яны маюць працу, а яшчэ 25 тых, каго лічылі “дармаедамі” – гэта пенсіянеры або тыя, хто мае інваліднасць або цяжкія захворванні.
Супрацоўнікі міліцыі не толькі праводзілі “пераўлік”, але і выдавалі накіраванні ў раённую камісію па працаўладкаванні.
Як мы пісалі раней, недакладныя спісы “грамадзян, якія не задзейнічаны ў эканоміцы” былі і ў Бешанковіцкім раёне: там таксама сапраўды беспрацоўных аказалася значна менш, чым на паперы.
Нагадаем, "закон аб дармаедстве» ў Беларусі (Дэкрэт № 1) класіфікуе грамадзян як «не занятых у эканоміцы». Праваабарончыя арганізацыі, уключаючы ААН, разглядаюць гэты статус як парушэнне правоў чалавека праз прымусовы характар працы і абмежаванне доступу грамадзян да базавых сацыяльных паслуг. Фактычна грамадзян ставяць перад выбарам: працаваць там, дзе прапануе дзяржава, альбо падпасць пад эканамічныя санкцыі з яе боку.
Алег Яноўскі