"Для эффективного использования государственного имущества и средств городского бюджета" у Віцебску зачыняюцца дзцячыя садкі № 21 «Дюймовочка» (на фота) , № 23 «Семицветик», № 28, № 48, № 50, № 71 «Пчёлка». На наступны навучальны год там прагназуецца "недабор" дзяцей, і таму тых, хто хадзіў туды раней, пераводзяць у іншыя садкі.
Пра лёс супрацоўнікаў - а іх у 6-ці дашкольных установах некалькі дзясяткаў - нічога не паведамляецца, іх працаўладкаванне пад пытаннем. Пра лёс будынкаў таксама нічога не вядома. Хаця некаторыя з іх даволі новыя. Зрэшты, пра адзін з варыянтаў "перапрафілявання" мы нядаўна пісалі: у Наваполацку ў будынку былога дзіцячага сада адчынілі Цэнтр вайскова-патрыятычнага выхавання і фізічнай культуры дзяцей і моладзі...
Гісторыю дзіцячага садка №5, выхаванцаў якога ўжо перавялі ў іншыя ўстановы, нядаўна прыгвадаў Telegram-канал «Витебск, я гуляю/ Новости Витебска»: В здании сада нашли трещину в стене и сперва его поставили на ремонт, расформировав детей. Но, как оказалось, никакой ремонт никто не стал проводить. В итоге сад просто закрывают”.
“Стоимость ремонтных работ здания сопоставима со строительством нового детского сада”, - піша цяпер гарадская газета “Витьбичи». Але з новымі садкамі якраз праблема. У новазабудаваных віцебскіх мікрараёнах, дзе шмат дзяцей, вельмі кепска з інфраструктурай, і толькі ў адным з іх нядаўна адчынілі адну новую дашкольную ўстанову.
Ларыса Мехава