У якасці інтэрнэт-рэсурсаў, праз якія нібыта ажыццяўляецца “экстрэмісцкая” дзейнасць, пералічаны чаты ў Telegram, Viber і суполкі “ВКонтакте”, у якіх зносяцца паміж сабой сваякі зняволеных розных калоній. У гэты “экстрэмісцкі” пералік трапілі
Viber-чат «ИК-1» (ПК№1, г Наваполацк);
Viber-чат «ИК-8 Орша» (ПК№8, г.Орша);
Viber-чат «ИК-3 Витьба» (ПК№3, Віцебск).
"Известно, что участников чата оршанской колонии на пятницу, 10 апреля, вызвали в РОВД телефонным звонком. В то же время, с некоторыми администраторами чатов (их личные данные известны силовикам) связались сотрудники милиции из Минска и попросили их дать информацию о некоторых контактах, не настаивая на удалении самих чатов", - напісаў Магілёўскі праваабарончы Teletram-канал.
Калі вам вядомыя выпадкі пераследу за ўдзел у гэтых Viber-чатах, праваабаронцы просяць паведаміць і звярнуцца па дапамогу.
Аліса Рыжкова