Fundacja brama dziedzictwa створана для
- садзейнічання развіццю і супрацоўніцтву ініцыятыў, рухаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці;
- папулярызацыі беларускай, польскай і еўрапейскай гісторыі, культуры, музыкі, а таксама падтрымкі беларускіх, польскіх і еўрапейскіх вучоных, музыкантаў, дзеячаў мастацтва і культурных арганізацый;
- захоўвання і памнажэння культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі, Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага;
- прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў, свабоды слова і прынцыпаў дэмакратычнай дзяржавы, якая кіруецца вяршэнствам права, а таксама дзейнасці, якая садзейнічае развіццю дэмакратыі;
- стымулявання змен, накіраваных на забеспячэнне роўных магчымасцей для грамадзян Беларусі і Польшчы ў іх інтэлектуальным, прафесійным, сацыяльным і культурным развіцці.
Віктар Якубаў- былы дацэнт наваполацкага універсітэта, звольнены “за палітыку”. У 2020 г.быў у ліку тых, хто падпісаў зварот беларускіх навукоўцаў супраць міліцэйскага гвалту. За ўдзел у грамадскіх пратэстах 5 разоў быў асуджаны па адміністратыўных артыкулах. У 2021 годзе ен з’ехаў з Беларусі і працягвае навуковую і грамадскую дзейнасць за мяжой. У мінулым годзе яго ўключылі ў сістэму міждзяржаўнага вышуку, агульную для Беларусі і Расіі.
Антон Тарасенка