Наймалодшыя гімназісты атрымалі значкі, вучням сярэдніх класаў павязалі гальштукі, старшакласнікам ўручылі білеты чальцоў БРСМ. У “Белую Русь” прынялі тых, хто “ужо зрабіў першыя крокі ў грамадскім жыцці”, паведаміла “Аршанская газета”. Такім чынам, лічаць арганізатары, была прадэманстравана “преемственность традиций и общность ценностей белорусского общества”. Інакш кажучы, малодшаму пакаленню паказалі “правільны шлях”, якім павінны прайсці кожны школьнік.
Алюзія да савецкай “грамадскай лесвіцы” – “акцябраты”-піянеры-камсамольцы- чальцы КПСС – відавочная. Але у апошнія гады існавання Савецкага Саюза стала зразумелым, што штучная канструкцыя – рэч неўстойлівая і заганная. Тым не менш яе ўпарта ўкараняюць у Рэспубліцы Беларусь.
Марыя Мятліцкая