Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 13 Сакавік 2026

Яшчэ дваіх жыхароў Віцебшчыны прызналі “экстрэмістамі”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

13 сакавіка ў пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, уключылі Віталя Галубоўскага з Навалукомля (на фота) і Настассю Звераву з Віцебска.

Паводле інфармацыі на сайце МУС, 49-гадовы Віталь Галубоўскі быў асуджаны Віцебскім абласным судом паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 і зараз адбывае пакаранне.

40-гадовую віцяблянку Настассю Звераву  асудзілі ў Віцебскім абласным судзе па тым самым артыкуле – такім чынам, абодвух прызналі вінаватымі па “Справе Гаюна”. Паводле нфармацыі ініцыятывы dissidentby, суд над жанчынай адбыўся 19 лістапада 2025 г., ёй прысуджана пакаранне ў выглядзе 3-х з паловай гадоў “хатняй хіміі”.

Таццяна Ларына