Друкаваць гэтую старонку
Серада, 25 Люты 2026

Жыхароў Верхнядзвінска палохаюць прыходам сілавікоў з-за нявыплаты штрафаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Сайт верхнядзвінскай раённай газеты “Дзвінская праўда” 24 лютага апублікаваў артыкул пад назвай “Не заплаціў штраф? Чакай гасцей!”. У ім паведамляецца, што ў Верхнядзвінскім раёне праходзяць сумесныя рэйды ДАІ і службы прымусовага выканання отдел прін ісп. Шукаюць тых, хто забыўся (ці не захацеў) своечасова аплаціць штрафы.

Паводле артыкула на сайце “Дзвінскай праўды”, калі не аплаціць штраф на працягу 30 дзён, то даўжнікоў чакае тое, што сістэма аўтаматычна дадасць да сумы 2 базавыя велічыні і ў справу ўступіць судовы выканаўца.

 Таксама людзей пужаюць суровымі мерамі. Улады абяцаюць прымяняць:

 - арышт маёмасці і аўто (эвакуацыя);

 - адключэнне мабільнай сувязі;

 - забарону на выезд за мяжу і абмежаванне права кіравання аўто.

 + прымусовы збор (10% ад сумы, але не менш за 22,50 беларускіх рублёў).

 Напрыканцы артыкула “Дзвінская праўда” падсумоўвае, што танней плаціць своечасова.

 

 Дзіяна Вяршыніна