Параўнаем лічбы апошняй справаздачы і папярэдняй.
Сёлета Уладзімір Бабічаў правёў
-17 асабістых прыёмаў ( у мінулым перыядзе – 19), на якія прыйшлі 66 чалавек (у мінулым перыядзе - 58;
-8 прамых тэлефонных ліній ( у мінулым перыядзе 14), да дэпутата звярнуліся 23 чалавекі ( у мінулым перыядзе – 37 чалавек);
- 125 сустрэч з насельніцтвам і ў працоўных калектывах ( у мінулым перыядзе – 145).
Агулам за другі год свайго дэпутацтва Ўладзімір Бабічаў разгледзеў 140 зваротаў ( за першы – 102).
У мінулым годзе мы палічылі, што да дэпутата звярнулася каля 0, 2% жыхароў выбарчай акругі ( агульная колькасць 56 691 чалавек на момант выбараў). Чарговы гадавы тэрмін не адлюстраваў аніякіх якасных зменаў.
Затое па-ранейшаму Уадзімір Бабічаў хваліцца ідэалагічнымі дасягненнямі, а па-вялікім рахунку, развіццём мастацкай самадзейнасці. Відавочна, такія віды дзейнасці яму бліжэй – Бабічаў нарадзіўся на Дубровеншчыне, скончыў універсітэт культуры па спецыяльнасці “Рэжысура народных святаў”, неклькі гадоў адпрацаваў дырэктарам цэнтра народнай творчасці ў Дуброўна. Таму ён згадвае запачаткаваны ім «информационно-аналитический проект «РИНГ» (Реальность. История. Народ. Государство) на базе Толочинского района, народный слет «Маевка Фэст» в Сенно, который планируется сделать традиционным, фестиваль единения сельских жителей «Талака Фест» в Сватошицах». Зрэшты, нават гэты пералік карацейшы за той, што быў у справаздачы за першы год дэпутацкай працы.
нагадаем, што абіраўся Уладзімір Бабічаў на безальтэрнатыўнай аснове - канкурэнтаў на выбары ў Палату прадстаўнікоў у яго не было. У мінулым ён - першы сакратар Віцебскай абласной арганізацыі ГА БРСМ, а цяпер - кіраўнік абласной арганізацыі РГА «Патриоты Беларуси».
петр Сапрыкін