Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 30 Студзень 2026

У “экстрэмісты” запісалі 57-гадовага ўраджэнца Талачынскага раёна, прадпрымальніка са Смаленшчыны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Імя і прозвішча Ігара Фамянка, ураджэнца аграгарадка Райцы Талачынскага раёна, з’явілася сёння ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС. Паводле звестак з гэтага спіса, мужчына 1968 года нараджэння асуджаны Віцебскім абласным судом, які прызнаў яго вінаватым паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 (Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).

На сайце МУС пазначана, што Ігар Фамянок адбывае пакаранне. Верагодна, яго асудзілі да знявалення па “Справе Гаюна”.

Ігар Фамянок - прадпрымальнік, яго апошні бізнес быў зарэгістраваны ў Смаленскай вобласці. Ен шмат гадоў займаўся пастаўкамі аўтазапчастак, у тым ліку для сельскагаспадарчай тэхнікі. Апошняя актыўнасць Ігара Фамянка ў сацсетках заўчажана ў чэрвені 2025 года.

Алег Уладзіміраў