Друкаваць гэтую старонку
Серада, 24 Снежань 2025

У Оршы заснавалі яшчэ адзін вайскова-патрыятычны клуб.

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Клуб "Праметэй" будзе дзейнічаць пры аршанскім каледжы харчавання, дзе ў асноўным рыхтуюць кадры для мясцовага мясакамбіната. Яго стварылі пры садзеянні Дзяржаўнага камітэты судовых экспертыз. Удзельнікі клуба - 18 першакурснікаў.

З дапамогай "шэфаў" падлеткам пашылі незвычайную форму - чырвоныя гарнітуры з зялёнымі і белымі ўстаўкамі, а на іх - арнамент. Такой "узорна-патрыятычнай" формы не мае не водзін вайскова -патрыятычны клуб на Віцебшчыне: найчасцей навучэнцаў апранаюць у "камуфляж". Зрэшты, хіба толькі гэтым будзе адрознівацца "Праметэй": як і ў іншых падобных клубах, выхаванцаў будуць навучаць страявой падрыхтоўцы і абыходжанню са зброяй. 

Дарэчы, у Віцебскай вобласці вайскова-патрыятычныя клуба ствараюць не толькі пры навучальных установах: вайскова-патрыятычны клуб “Ніка” дзейнічае на базе Сенненскага дзіцячага дома. Умовы для ідэалагічнага выхавання проста ідэальныя: выхаванцаў клубу навучаюць проста на месцы, таму заняткі не прагуляеш. Яшчэ адзін "плюс" - не трэба пытаць згоды бацькоў на прымусовую дзіцячую "мілітарызацыю". 

Павел Мякішаў