Паводле рашэння суда г. Наваполацка ад 11 снежня “экстрэмісцкім” прызнаны Instagram-акаўнт "mn_vilnia". Гэта акаўн курсаў “Мова нанова” ў Вільні, які мае 560 падпісчыкаў.
У адпаведнасці з рашэннем суда Полацкага раёна і г. Полацка ад 8 снежня “экстрэмісцкім” цяпер лічыцца Tik-Tok-акаўнт “belarussapraudny”, які мае 447 падпісчыкаў. Ен апошні раз абнаўляўся ў 2023 годзе.
Па рашэнні гэтага ж суда ад 5 снежня “экстрэмісцкімі прызнаны Tik-Tok-акаўнт “belarus_1”, створаны ў 2021 годзе. Ен мае ўсяго 1-га падпісчыка (!). А таксама старонкі ў Facebook "Беларусы Страсбурга" i "Беларусы в Лодзи / Bialorusini w Lodzkim".
Вечарам 15 снежня гэтыя інтэрнэт-рэсурсы былі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Відавочна, што гіякага дачынення да Полаччыны яны не маюць, але раённыя пракуратуры спаборнічаюць, хто адшукае найбольшую колькасць "экстрэмізму" у сеціве.
Марыя Пярцова