Друкаваць гэтую старонку
Серада, 12 Лістапад 2025

У Лёзне стварылі вайскова-патрыятычны клуб пры мясцовым РАУС

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Не на базе школы, як гэта рабілі раней, а менавіта пры структуры раённай сілавога ведамства. Клуб назвалі "Штурм", а ў "штурмавікі" запісалі 13-14-гадовых падлеткаў - вучняў 7-8-х класаў СШ імя Марыі Акцябрскай.

У дзень стварэння клуба - 10 лістапада, калі ў мясцовым доме культуры ўшаноўвалі ветэранаў МУС, падлеткай у новай форме выклікалі на сцэну, і праваслаўны святар, благачынны Лёзненскага раёна іерэй Вячаслаў блаславіў школьнікаў
" на путь служения Отечеству". І "окропил их святой водой", паводле інфармацыі з мясцовай раённай газеты.

Дарэчы, 10 лістапада падобныя мерапрыемствы пайшлі па ўсёй Беларусі - у новаствораныя клубы пра міліцэйскіх структурах уключылі 270 падлеткаў па ўсёй краіне.

Алег Пятроўскі