Дзіва, але яшчэ за тыдзень да абвяшчэння пра ганаровае званне Аршанскі райвыканкам абвясціў мастацкі конкурс на праект памятнага знака. Паводле ініцыятараў з СНД, у гарадах, уганараваных званнем «Горад працоўнай славы.1941-1945», мусяць з’явіцца адмысловыя стэлы.
Паводле ўмоваў конкурсу , стэла мусіць быць ад 7 да 9 метраў вышынёй. Удзельнікі мусілі стварыць яе «в наилучших традициях классического и национального монументального искусства». Таксама райвыканкам парэкамендаваў аўтарам размясціць на гэтым памятным знаку герб Оршы, ордэн Леніна і медаль «Серп і молат». І гэта далёка не ўсё: "На горизонтальной части памятного знака в виде ретроспективной ленты можно изобразить сферы достижений Героев труда из важнейших для Оршанского района символов: советской боевой машины реактивной артиллерии периода Второй мировой войны (БМ-13), железнодорожного узла (изображение довоенного паровоза и поезда 50-60-х гг.), знаковой символики для сельского хозяйства ( цветков льна, льняных снопов, трактора, колосьев), продукции предприятий города (станки, отдельные детали)”.
Цяпер – зноў пра даты. З 27 чэрвеня па 11 ліпеня ў Оршы правялі грамадскае абмеркаванне праекта: аршанцам паказалі выяву стэлы вельмі сціплага выгляду, без усякіх “цветков льна, льняных снопов, трактора, колосьев”, без ордэнаў і медалёў і гд. (на фота).Абмеркаванне завяршылася, праект прынялі.
Аднак пазней стала вядома, што на грамадскае абмеркаванне быў прадстаўлены нейкі абстактны праект. Бо пераможцу конкурсу праектаў вызначылі толькі 13 жніўня. Ім стаў віцебскі скульптар Сяргей Сотнікаў, але што менавіта ён прапанаваў, як будзе выглядаць стэла паводле ягонага праекта – не зразумела дагэтуль.
Ні ўлады не паспяшаліся падзяліцца з жыхарамі горада, што за памятны знак будзе ўсталяваны ў Парку працоўнай славы, які спецыяльна стварылі для ўсталявання стэлы, ні самі аршанцы дужа не цікавяцца новым аб’ектам гарадской інфраструктуры - бо ведаюць, што іхнае меркаванне нічога ўсё адно не вырашае.
Алег Якаўлеў