Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Верасень 2025

BelPol апублікаваў дакумент пра стан злачыннасці на Віцебшчыне

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Гэты дакумент - справаздача абласной пракуратуры старшыні Віцебскага аблвыканкама і памочніку прэзідэнта па Віцебскай вобласці пра стан злачыннасці за першую палову 2025 г. Паводле яго, на першы погляд зафіксавана станоўчая тэндэнцыя:  колькасць  зарэгістраваных злачынстваў знізілася амаль на 9%. Але прыведзеныя ў дакуменце  лічбы сведчаць пра тое, што па некаторых накірунках злачыннасць вырасла, прычым у разы.

Так, у Шумілінскім раёне злачынстваў стала больш на 37,1% ( у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года) , у Шаркаўшчынскім - на 36,8%, у Бешанковіцкім - на 20,4%.

 Некаторыя віды злачынстваў растуць асабліва хутка. Хуліганства - +130%, вымагальніцтва - +300%, угоны аўтамабіляў - +75%. Гэта сведчыць аб тым, што вулічная злачыннасць і агрэсіўныя паводзіны па-ранейшаму ўяўляюць сур'ёзную пагрозу.

 Зафіксаваны рост выпадкаў распусных дзеянняў у дачыненні да дзяцей - 57,1%.

 Рэцыдыўная злачыннасць у цэлым знізілася, але колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх паўторных злачынстваў засталася на ранейшым узроўні. Ад 62,5 працэнта да 92,3 працэнта ўсіх злачынстваў у асобных раёнах учыняюць беспрацоўныя, а да 70 працэнтаў рэцыдываў прыпадае на людзей у стане алкагольнага ап'янення.

Справаздача цалкам выкладзеная ў інтэрнэце, з ёй можна пазнаёміцца ТУТ