Па выніках судовага пасяджэння, якое адбылося 24 ліпеня, у Рэспуліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі
- група “В Контакте” за назвай “МЫ ПРОТИВ ЛУКАШЕНКО И ЕГО ДИКТАТУРЫ”
і цэлы шэраг інтэрнэт-рэсурсаў праекта дапамогі беларусам "Скорая взаимопомощь":
старонкі з такой назвай у Instagram, Facebook, YouTube-канал і канал у TikTok, а таксама сайт hutka.help.
У папярэднім абнаўленні “экстрэмісцкага” спісу Мінінфарма былі ўключаны два рэсурсы, лёс якіх вызначыў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.
Марына Маёрава