Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 02 Май 2025

Былы ідэолаг стаў штатным прапагандыстам. І нават атрымаў узнагароду

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Былы ідэолаг, а цяпер штатны прапагандыст Святаслаў Міхаўлаў прызнаны пераможцам абласнога журналістцкага конкурсу. Яго відэаблог на Youtube-канале Віцебскай абласной газеты прызнаны “найлепшым творчым праектам”.

Што да “творчасці” Міхайлава, то яна накіравана выключна на ачарненне жыцця за мяжой, поўная “мовы варожасці” на адрас беларускай апазіцыі і вымушаных эмігранатаў.

Ягоны праект, пакуль Міхайлаў працаваў галоўным спецыялістам ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, меў няўцямную назву “Свята место”. Потым ен стаў загадчыкам інфармацыйна-аналітычнага аддзела абласной газеты "Витебские вести", а відэаблог змяніў назву на "Вести не молчат".

Тут “відэаблогер” цалкам страціў пачуццё адказнасці і меры: у сваіх відэароліках ён непрыкрыта хлусіць, свядома скажае факты, а часам дазваляе сабе і непрыкрытае хамства - каб толькі адпавядаць “ідэалагічнаму курсу”.
Але , мяркуючы па каментарах да ягонай "творчасці", гледачы не надта яму вераць.

Аляксандр Падзвінскі