”Компетентные специалисты и лидеры мнений обсудят с жителями региона актуальные вопросы социально-экономического развития страны, значимые события в жизни общества”, -- піша газета “Наша Талачыншчына”.
Першая дыялогавая пляцоўка пад назвай “Духоўнасць. Традыцыі.Памяць” прайшла ў Талачыне 16 красавіка. У якасці ”компетентных специалистов и лидеров мнений” былі запрошаны намесніца старшыні райвыканкама Алена Бомберава, праваслаўны святар Аляксандр Лазука і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў, які гэтымі днямі “гастралюе” па рэгіёне.
Паколькі ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі не запрашалі, напрошваецца выснова, што іх сабралі па разнарадцы з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу.
Пётр Яўхімаў