На жаль, радавацца няма падставаў: варта пагартаць сайт «Віцьбічаў» і знайсці публікацыі, прысвечаныя зваротам землякоў да дэпутатаў розных узроўняў – там праблемы пералічаны дзясяткамі. Значыць, выснова тут толькі адна – дзяржаўную прэсу людзі не лічаць уплывовай сілай.
У сакавіку мінулага году мы ўжо адзначалі, што рубрыка «Есть проблема? Обращайтесь!» - пустая. Праз два месяцы, у траўні, там з'явілася першая публікацыя. Да слова, у 2023 годзе пад гэтай рубрыкай было 19 матэрыялаў, гэта значыць у два разы болей, чым сёлета.
Роза Грыгаровіч