У сваіх апошніх песнях Ілляс Аутаў згадвае фашызм, які «захапіў Кіеў» і іншыя гарады, скардзіцца на заходні ўплыў на сучасны свет, заклікае «узяць меч» і ваяваць за славянскія каштоўнасці.
Зрэшты, канцэртная праграма – не адзіны пункт у праграме «свята патрыятычнай і армейскай песні». Навапалачан заклікаюць далучыцца да мітынга і параднага шэсця, якое мае завяршыцца ускладаннем вянкоў да мемарыяльнага комплексу «Зорка» у былым вайсковым гарадку Баравуха, які стаў цяпер адным з гарадскіх мікрараёнаў. Таксама жыхароў і гасцей горада заклікаюць наведаць выставу вайсковай тэхнікі, паказальныя выступы віцебскіх дэсантнікаў са 103 -й Гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, спаборніцтвы паміж вайскова-патрыятычнымі клубамі з Беларусі і Расеі.
Міхась Хмара