Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 23 Люты 2023

Чарговай міёрскай вясковай школе ўлады прысвоілі імя Героя Савецкага Саюза

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

За апошні час улады Віцебскай вобласці 130 школам або 40% ад усіх 342 дзеючых сярэдніх навучальных устаноў прысвоілі звання ГСС. У асноўнымі гэта героі - ваенныя дзеячы, якія служылі ў Чырвонай Арміі падчас другой сусветнай вайны або афіцэры, якія ўдзельнічалі ў якасці кіраўнікоў войскаў у іншых крывавых авантурах падчас магутнасьці савецкай імперыі.

Толькі ў мінулым годзе чатыром школам Міёрскага раёна прысвоены імёны афіцэрам савецкай арміі. Але мабыць ва ўладаў скончыліся героі СССР з ліку ваенных і таму Новапагасцкай школе, была названая ў гонар народнага артыста Савецкага Саюза Генадзя Цытавіча. Гэтая ўрачыстасць у беларускай правінцыі прымеркавалі да Міжнароднага дня роднай мовы.

Гэты дзеяч культуры таксама меў званне лаўрэата Дзяржпрэміі БССР. У музычным асяроддзі яго называлі «батькам» беларускага хору. Афіцыйна ўлады яго лічаць арганізатарам і мастацкім кіраўніком Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору.

Неабходна адзначыць, што ў вёсцы Новы погост пражывае крыху больш за 200 чалавек. У ДУА "Навопогостская яслі сад-сярэдняя школа" навучаецца і выхоўваецца каля 50 вучняў, яшчэ 18 выхаванцаў наведваюць групу для дашкольнікаў.

Зыходзячы з таго, што ў мінулыя два гады смяротнасць сярод жыхароў Міёр і Міёрскага раёна, вырасла ўдвая, то ў бліжэйшыя некалькі гадоў, гэтая школа, будзе зачынена як абязлюдзелая і бесперспектыўная.

Сяргей Ільін