Пасьля пяці хвілін затрымкі гульні ў распранальню да футбалістаў накіраваліся прадстаўнікі праваахоўных ворганаў. Гульцам паставілі ўмову: або яны выходзяць на матч у сваёй звычайнай форме, або іх наогул ня выпусьцяць на поле. Каманда пагадзілася зь першым варыянтам. Як стала вядома, у панядзелак, 1 ліпеня, галоўнага трэнэра ФК “Віцебск” Юрыя Канаплёва запрасілі ў гарвыканкам - для вырашэньня існуючых у клюбе фінансавых праблем.