Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org Праваабарончы цэнтр "Вясна" ажыццяўляе маніторынг палітычна матываваных крымінальных спраў, звязаных з рэалізацыяй грамадзянамі сваіх асноўных правоў на ўдзел у вядзенні дзяржаўных спраў пасродкам канкурэнтных выбараў, а таксама на свабоднае выказванне меркавання і на мірныя сходы.

У кастрычніку па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 95 чалавек

Праваабарончы цэнтр "Вясна" ажыццяўляе маніторынг палітычна матываваных крымінальных спраў, якія зрабіліся асноўным інструментам рэпрэсій у дачыненні да грамадзянаў з пачаткам леташняй кампаніі па выбарах прэзідэнта.

Асноўныя тэндэнцыі, якія тычацца разгляду "пратэсных" крымінальных спраў у судах, зафіксаваныя ПЦ "Вясна" ў лістападзе:

За лістапад колькасць палітычных вязняў вырасла на 57 чалавек. ПЦ "Вясна" вядома пра не менш за 143 грамадзянаў, асуджаных паводле "пратэсных" крымінальных спраў у апошнім восеньскім месяцы. Суадносіны асуджаных мужчын і жанчын складаюць 83.92% і 16.08% адпаведна.

Праваабаронцам падчас маніторынгу стала вядома пра двух грамадзянаў, абвешчаных у вышук у сувязі з нез'яўленнем у судовае пасяджэнне без паважлівых прычын. У дачыненні да яшчэ аднаго фігуранта непасрэдна перад абвяшчэннем прысуду справа вылучаная ў асобную вытворчасць у сувязі з ягоным знаходжаннем на лістку непрацаздольнасці. ПЦ "Вясна" вядома пра двух грамадзянаў, пакаранне якім у апеляцыйнай інстанцыі на працягу месяца было змененае з абмежавання волі на пазбаўленне волі.

Назіранне за палітычнымі працэсамі зафіксавала ўжыванне да двух грамадзянаў прымусовых мер бяспекі і лячэння па выніках разгляду ў дачыненні да іх спраў. Да яшчэ двух асуджаных прымусовыя меры бяспекі і лячэння ўжытыя разам з іх асуджэннем да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Геаграфія судовага пераследу па палітычных матывах

Маніторынг "пратэсных" крымінальных спраў у лістападзе зафіксаваў шырокую геаграфію судовага пераследу грамадзян па палітычных матывах. Геаграфія разгледжаных у лістападзе палітычна матываваных крымінальных спраў па колькасці пераследаваных грамадзян, вядомых ПЦ "Вясна", выглядае наступным чынам:

Віды і памеры пакарання паводле "пратэсных" крымінальных спраў

Маніторынг судовых працэсаў дазваляе прыйсці да высновы пра тое, што судовая сістэма ўжывае да фігурантаў спраў самыя суровыя віды пакарання, звязаныя з абмежаваннем і пазбаўленнем волі. Сумарна за лістапад па вядомых ПЦ "Вясна" справах суды вынеслі:

Па вядомых праваабаронцам прысудах паводле "пратэсных" крымінальных спраў у лістападзе суды ўжывалі пакаранне, звязанае са зняволеннем, у 37.76% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія") суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 25.87% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія") ужывалася ў 32.87% выпадках асуджэння грамадзян. Арышт у якасці пакарання ўжываўся ў 1.4% выпадкаў, прымусовыя меры бяспекі і лячэння – у 1.4% выпадкаў асуджэння. Штраф ужываўся судамі ў 0.7% выпадкаў вынясення прысуду.

Такім чынам, пакаранне паводле палітычна матываваных крымінальных спраў, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хіміі", "хатняй хіміі" і арышту суды ўжывалі ў 99.3% выпадкаў асуджэння фігурантаў "пратэсных" спраў.

Крыніца: За лістапад па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 143 чалавекі