Палітзняволеная каардынатарка валанцёрскай службы ПЦ "Вясна" Марыя Рабкова паведаміла сваякам у лісце, што ёй прад'яўленыя канчатковыя абвінавачванні, па якіх яе будуць судзіць — гэта 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Марфа Рабкова. Фота са старонкі ў Фэйсбуку

Спіс артыкулаў:

Рабкова перадала, што акрамя "народных" пратэсных артыкулаў (такіх як арт. 293 і арт. 342), ёй ставяць у віну некалькі так званых "вісякоў" (у жаргоне сілавікоў гэтым словам абазначаюцца шматгадовыя нераскрытыя злачынствы). З усіх удзельнікаў працэсу ўзятыя падпіскі аб невыдаванні, таму Рабкова лічыць, што суд будзе закрытым з-за адкрытых фальсіфікацый доказаў.

Цяпер праваабаронцы пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Рабкова знаходзіцца ў зняволенні больш за 14 месяцаў і адмаўляецца даваць паказанні. Раней яна паведамляла сваякам у лістах, што супрацоўнікі міліцыі "паабяцалі" ёй тэрмін "паміж Бабарыка і Калеснікавай".

Перажывала, што "недавучаная". Студэнцкі шлях Марфы Рабковай

У Міжнародны дзень студэнта "Вясна" распавядае пра тое, які шлях прайшла праваабаронца Марфа Рабкова, каб вучыцца.

Падтрымайце палітзняволеную Марфу (Марыю) Рабкову лістамі салідарнасці!

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

* пашпартнае імя Рабковай — Марыя, таму лепш менавіта яго ўказваць для запаўнення бланкаў

Крыніца: "Паміж Бабарыка і Калеснікавай". Што пагражае Рабковай?