Ілюстрацыйнае фота. Крыніца:logosinfo.org 25 лістапада пачаўся суд па справе адразу дваіх палітычнымі зняволеных - Аляксандра Бычкоўскага і Арцёма Пархімчыка.

Абодвум інкрымінуюць адразу некалькі крымінальных артыкулаў.

Абодвух падсудных праваабаронцы раней ужо прызналі палітвязнямі.

56-гадовы Аляксандр Бычкоўскі - жыхар Ельска. Пад адным з пастоў у «Аднакласніках» мужчына эмацыйна выказаў сваё меркаванне аб кіраўніку Дзяржынскага РАУС Мінскай вобласці Яўгене Жылінскім. Гэта і стала падставай для пачатку справы. З 3 ліпеня 2021 года Бычкоўскі адбывае пакаранне за публічную абразу прадстаўніка ўлады. Мужчыну асудзілі на паўтара годы «хіміі».

Арцём Пархамовіч - супрацоўнік «Белтэлекама». Яго затрымалі 22 кастрычніка 2020 года пасля ператрусу ў сваёй кватэры. Змясцілі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванні ў перадачы асабістых дадзеных міліцыянтаў телеграм-каналу.

Справу вядзе суддзя Святлана Бандарэнка. Бок абвінавачвання падтрымлівае пракурор Наталля Сакалова.

На пасяджэнні прысутнічаў пацярпелы. Бок абвінавачання заявіў хадайніцтва праводзіць далейшае паседжанне у закрытым рэжыме у мэтах бяспекі сям'і пацярпелага і яго асабістых дадзеных, а таксама ў мэтах нераспаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Падсудныя выступілі супраць, але суддзя усе ж пастанавіла зрабіць пасяджэнне закрытым. У адказ на гэтае рашэнне Пархімчык заапладзіраваў, за што атрымаў папярэджанне ад суддзі.

Мы будзем сачыць за ходам падзей.

Крыніца: Палітычны зняволены апладзіраваў суддзе. Тая зрабіла пасяджэнне закрытым