У палітзняволенай Наталлі Хершэ з'явілася праблема, звязаная са здароўем. У яе пачалі выпадаць валасы: хутка і ў вялікай колькасці, але адпаведныя лекі перадаць пакуль немагчыма. Пра гэта распавёў брат Наталлі Генадзь Касьян. У Наталлі Хершэ адбыўся гарманальны збой. Яшчэ ў Швейцарыі ўрач Наталлі прызначыў ёй дзеля гэтага спецыяльны прэпарат. Але  урач магілёўскай турмы (дзе зараз адбывае пакаранне Наталля) не палічыла патрэбным прызначыць ёй гэты ж прэпарат. Хаця Наталля Хершэ яе вельмі пра гэта прасіла, адзначае Генадзь. Таму гэты прэпарат перадаць для Наталлі ў турму пакуль немагчыма.

Наталья Хершэ на судзе 7 снежня
Наталья Хершэ на судзе 7 снежня

Раней Наталля Хершэ прымала гэты гарманальны прэпарат падчас свайго жыцця ў Швейцарыі. Зараз яна звязвае прычыну выпадзення валасоў з адсутнасцю прыёму гэтых гармонаў. Як адзначае яе брат, працэс выпадзення валасоў паскорыўся цягам апошніх двух месяцаў.

Таксама сёння, 20 кастрычніка, у Наталлі Хершэ дзень народзінаў — ёй спаўняецца 52 гады. Генадзь Касьян заклікае ўсіх дасылаць Наталлі віншаванні. Зручна гэта зрабіць праз службу гібрыднай пошты: паведамленні даходзяць прыкладна за гадзіну, а каштуе прыкладна адзін рубель. Для гэтага трэба зайсці ў аддзяленне пошты, папрасіць і запоўніць бланк замовы для адпраўлення NETЛІСТ. Адрас: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

7 снежня 2020 года Наталлю Хершэ асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак). 27 верасня яе з гомельскай калоніі перавялі ў магілёўскую турму №4. Хершэ мае падвойнае грамадзянства — Беларусі і Швейцарыі.

Крыніца: У плітзняволенай Наталлі Хершэ пачалі выпадаць валасы