Віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Нікола Бэер далучылася да кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou ў падтрымку старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага. «Для мяне вялікі гонар зноў ўзяць на сябе адказнасць. Адказнасць у якасці “хроснай” аднаго з сотняў палітвязняў у Беларусі», — сказала Нікола Бэер, каментуючы сваё рашэнне падтрымаць беларускага праваабаронцу. «Алесь Бяляцкі — паважаны чалавек. Яго некалькі разоў намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру за абарону правоў чалавека і асноўных свабод з дапамогай негвалтоўнай дзейнасці. За гэта ён зараз знаходзіцца ў СІЗА па сфабрыкаваных абвінавачваннях».

«Я ўсім сэрцам падтрымліваю вызваленне Алеся Бяляцкага, таму што ведаю, якую выдатную паслугу вы аказваеце беларускаму грамадству. Я патрабую тут і цяпер ад спадара Лукашэнкі і беларускіх уладаў спыніць крымінальны пераслед, спыніць рэпрэсіі і неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, у тым ліку Алеся Бяляцкага».

Крыніца: У Алеся Бяляцкага з’явілася “хросная” ў Еўрапейскім парламенце