Фота: Гродно-Лайф Гарадзенскі абласны суд 3 верасня працягнуўся разгляд крымінальнай справы Андрэя Аўсіевіча. Яго вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і арт 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Справу разглядае суддзя Мікалай Рачынскі, дзяржабвінаваўца – пракурор Людміла Герасіменка.

У якасці пацярпелага выступае супрацоўнік міліцыі, участковы Максім Чарткоў.

Андрэй Аўсіевіч: “Нікога на групы не дзяліў, да гвалту і забойстваў не заклікаў!"

Паводле следства, 14 лістапада 2020 года Аўсіевіч са свайго кампутара ў адным з чатаў у Тэлеграме размясціў зняважлівую інфармацыю пра ўчастковага, чым публічна яго абразіў. Затым 20 снежня размясціў у свабодным доступе ў інтэрнэце паведамленне пра здзяйсненне акту тэрарызму у адносінах да супрацоўнікаў МУС.

Сёння ў судзе быў дапытаны дзяржаўны эксперт Гродзенскага СМЭ Ірына Гецэвіч.

14 чэрвеня яна праводзіла экспертызу каментара Аўсіевіча ў мясцовым Тэлеграм-канале. Экспертка адказвае пракурору, што няма выказвання падахвочвальнага характару. Яна не знайшла ў выказваннях Аўсіевіча заклікаў да гвалту або да іншых дзеянняў. Як яна патлумачыла, у камэнтары не было адпаведных канструкцый і абаротаў.

Яна патлумачыла, што каментары Аўсіевіча аб тым, што «будзеце баўтацца на слупах», альбо «вас будуць вешаць», усяго толькі дапушчэннебудучага, таго, што толькі магчыма. Экспертка патлумачыла, што ў допісе Аўсіевіча няма канкрэтных указанняў, хто і што будуць рабіць, каб такая будучыня здарылася.

У судзе быў абвешчаны перапынак да 14-30 8 верасня.

Крыніца: Суд Аўсіевіча: экспертка не знайшла заклікаў да гвалту або да іншых пабуджальных дзеянняў