Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Марыя Тарасенка У судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля 3 верасня распачаўся суд над праваабаронцам “Вясны” Леанідам Судаленкам і валанцёркамі арганізацыі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка.

Усіх іх вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а раўно іх фінансаванне або іншае матэрыяльнае забяспячэнне (ч. 2 арт. 342 КК).

Справу разглядае суддзя Сяргей Салоўскі.

Суд над гомельскімі праваабаронцам і валанцёркамі: Што вядома пра справу і суддзю?

"Вясна" распавядае, за што будуць судзіць праваабаронцу і валанцёрак, чаму гэтая крымінальная справа з'яўляецца палітычна матываванай і што вядома пра суддзю Салоўскага.

У залю суда былі дапушчаныя прадстаўнікі праўладных СМІ і ўся пяць слухачоў. Ахова суда патлумачыла такія абмежаванні складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, а фотаздымкі, якія былі зробленыя ў холе будынка патрабавала выдаліць.

На пачатку пасяджэння пракуратура выступіла з хадайніцтвам разглядаць крымінальную справу ў закрытым рэжыме. Суд задаволіў гэтае хадайніцтва.

Нагадаем Леанід Судаленка з 18 студзеня знаходзіцца пад вартай у СІЗА. У ізалятары з 21 студзеня таксама ўтрымліваецца Таццяна Ласіца. У дачыненні да Марыі Тарасенка абраная мера стрымання ў выглядзе абавязацельства аб яўцы і падпіскі аб нявыездзе.

Па справе было апытана больш за 200 сведак, а матэрыялаў - 77 тамоў.

Крыніца: Суд па справе праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенка зрабілі ў закрытым рэжыме