Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 3 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Да журналісткі і рэдактаркі “Зялёнага парталу”  Яніны Мельнікавай ранкам 3 верасня прыйшлі сілавікі. Пра гэта Яна паспела паведаміць у сваім фэйсбуку.

Журналісту Тribuna.соm Аляксандру Івуліну працягнулі тэрмін затрымання яшчэ на адзін месяц.

Нагадваем, 4 чэрвеня Аляксандр быў асуджаны на 30 сутак арышту. Пазней стала вядома, што журналіст стаў падазраваным па артыкуле аб арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і быў пераведзены ў СІЗА, піша @tribuna_by

«Вясне» стала вядома, што ДФР накіраваў на адрас Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту прапанову аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання «Радзіслава».

«Радзіслава» — некамерцыйная недзяржаўная дабрачынная арганізацыя, створаная ў 2002 годзе ў горадзе Мінску для аказання дапамогі жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту.

Інфармацыя будзе дапаўняцца. 

Крыніца: Хроніка палітычнага пераследу трэцяга верасня