Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 23 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску на грамадзянаў.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Стала вядома, што 22 ліпеня Міністэрства юстыцыі ліквідавалі шэраг грамадскіх арганізацый. Спіс дапаўняецца:
- «Цэнтр прававой трансфармацыі»
- «Офіс еўрапейскай экспертызы І камунікацый»
- «Human Constanta»
- Цэнтр экалагічных рашэнняў
- Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
- Медыяплатформа «Имена»
- Youth Labor Rights
- European Youth Parliament
- Цэнтр «Еўрапейскі Дыялог»
- Press Club Belarus
- Інфармацыйна-культурніцкі цэнтр ІніцыАрт (Наваполацк)
- Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт»
- Нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
- Офіс па правах людзей з інваліднасцю
- Цэнтр даследаванняў і прагнозаў развіцця «Еўрапейскі дыялог» (дырэктар — Анатоль Лябедзька)
- Офіс прасоўвання ініцыятыў
- Арт Сядзіба
- Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ
- Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора»
- Майстэрня сацыяльнага кіно
Спіс абнаўляецца
22 ліпеня стала вядома, што Міністэрства юстыцыі Беларусі падало пазоў аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру. Прадстаўнікі арганізацыі атрымалі ліст, што ім трэба а 10-й раніцы 20 ліпеня прыйсці на апытанне для падрыхтоўкі да судовага працэсу. 21 ліпеня стала вядома, што Міністэрства юстыцыі Беларусі вырашыла ліквідаваць Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ). Адпаведны пазоў міністэрства знаходзіцца ўжо ў Вярхоўным судзе.
На нарадзе з кіраўніцтвам Савету Міністраў 22 ліпеня Лукашэнка закрануў пытанне грамадзянскай супольнасці.
«Так і ўрад, і МЗС пабеглі за „дэмакратыяй“ і пастваралі ў нас (хай Макей ізноў не ўспрыме на свой рахунак, гэта і да яго яшчэ было, яму гэта ў спадчыну дасталося, трэба цяпер разграбаць), і мы атрымалі пад 2 тысячы на невялікую краіну НДА, НКА, бандытаў і замежных агентаў. Ну і што, дэмакратыю атрымалі?»
Цяпер, па словах Лукашэнкі, ва ўладзе азірнуліся, зразумеўшы, што гэта «шкода для дзяржавы», піша БелТА.
«Ідзе зачыстка. Вы думаеце, гэта проста? Там ужо тысячы людзей працуюць, нашых людзей, і ў асноўным з павернутымі, прамытымі за чужыя грошы мазгамі», — сказаў Лукашэнка.
Асуджаных па «Справе студэнтаў» прызналі «схільнымі да экстрэмізму».
Усім ім у СІЗА выдалі дакумент, што яны пастаўленыя на ўлік як «схільныя да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». Гэты статус азначае больш жорсткае стаўленне ў месцах пазбаўлення волі, больш частыя праверкі камер, кайданкі падчас усіх перасоўванняў. Для «схільных да экстрэмізму» немагчыма ўмоўна-датэрміновае вызваленне і змякчэнне прысуду.
Крыніца: У Беларусі ідзе поўная «зачыстка» НДА. Хроніка пераследу 23 ліпеня Дапоўнена