Міжнародная арганізацыя Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі палітвязням праваабаронцам "Вясны". Міжнародныя праваабаронцы просяць дапамагчы вызваліць вясноўцаў і звярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваннем неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча і ягонай жонкі Ніны.

Нагадаем, яны былі затрыманыя 14 ліпеня разам з іншымі праваабаронцамі, апазіцыянерамі і актывістамі падчас скаардынаванай атакі на беларускую грамадзянскую супольнасць. Алеся Бяляцкага, старшыню праваабарончага цэнтра "Вясна", юрысты "Вясны" Уладзіміра Лабковіча і ягоную жонку Ніну Лабковіч, а таксама намесніка старшыні "Вясны" Валянціна Стэфановіча 17 ліпеня перавялі ў следчы ізалятар. На працягу некалькіх дзен ім павінны прад'явіць афіцыйнае абвінавачаньне. 

Праваабаронцы Amnesty International просяць неабыякавых дапамагчы вызваліць вясноўцаў. Для гэтага трэба:

Тэкст звароту:

Паважаны г-н Генеральны пракурор,

Я звяртаюся да Вас, каб выказаць глыбокую заклапочанасць у сувязі з затрыманнем 14 ліпеня і наступным пераводам у СІЗА 17 ліпеня старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, юрыста "вясны" Уладзіміра Лабковіча, Ніны Лабковіч, а таксама намесніка старшыні "Вясны" Валянціна Стэфановіча.

Яны былі затрыманыя 14 ліпеня разам з іншымі актывістамі падчас рэйдаў, праведзеных супрацоўнікамі праваахоўных органаў у офісах па меншай меры дзясятка буйных беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, праваабарончых арганізацый і апазіцыйных груп, а таксама ў дамах лідэраў грамадзянскай супольнасці. Гэтыя рэйды і адвольныя затрыманні-чарговы прыклад рэпрэсій супраць праваабаронцаў, арганізацый грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, якія працягваюцца пасля абвяшчэння вельмі спрэчных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, калі тысячы беларусаў выйшлі на вуліцы падчас большай часткі мірных пратэстаў.

У лютым Amnesty International ужо дакументальна фіксавала масавыя рэйды і допыты супрацоўнікаў "Вясны", Беларускай асацыяцыі журналістаў, незалежнага прафсаюзу РЭП і дзясяткаў актывістаў грамадзянскай супольнасці. Гэтыя рэйды праводзіліся ў рамках неабгрунтаванага крымінальнага пераследу па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») з мэтай «устанаўлення абставінаў фінансавання пратэстнай дзейнасці». У сакавіку Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу ў сувязі з дзейнасцю «Вясны» па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. Улады пастаянна злоўжываюць артыкулам 342 для ўзбуджэння неабгрунтаваных справаў супраць актывістаў грамадзянскай супольнасці, журналістаў і праваабаронцаў.

У святле вышэй сказанага я заклікаю Вас зрабіць усё, што ў вашых сілах, каб забяспечыць неадкладнае вызваленне Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Ніны Лабковіч і Алеся Бяляцкага, паколькі яны не здзейснілі ніякіх злачынстваў і пераследуюцца ў адплату за сваю праваабарончую дзейнасць.

З павагай, _____.

Адрас:

Андрэю ШведуГенеральнаму пракурору Рэспублікі БеларусьІнтэрнацыянальная, 22220030 Мінск, Беларусьэл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.Telegram: https://t.me/prokuraturabelarusVK: https://vk.com/prokuraturarbbelTwitter: https://twitter.com/prokuraturabyFacebook: https://www.facebook.com/prokuraturabyInstagram: https://www.instagram.com/prokuratura

"Дапамажыце дамагчыся іх вызвалення!" Amnesty International запусціў акцыю тэрміновай дапамогі палітвязням вясноўцам

Крыніца: "Дапамажыце дамагчыся іх вызвалення!" Amnesty International запусціў акцыю тэрміновай дапамогі палітвязням вясноўцам