У судзе над Андрэем Сакалоўскім. У Кастрычніцкім судзе Гародні, сёння, 14 чэрвеня, пачаўся разгляд крымінальнай справы Андрэя Сакалоўскага. Яго вінавацяць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 КК РБ (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядае суддзя Маргарыта Ланцэвіч. Дзяржаўны абвінаваўца – пракурор Нічыпарук.

Справу маніторыць правааабаронца Раман Юргель.

Пракурор апавяшчае абвінавачанне: 6 верасня 2020 года на вуліцы Гарнавых у Гродна Сакалоўскі, знаходзячыся ў сцэпцы грамадзян, аказаў відавочнае непадпарадкаванне супрацоўнікам АМАПа, з групай асобаў перашкаджаў супрацоўнікам міліцыі выконваць іх абавязкі.  У ходзе групавых дзеянняў актыўна, з помсты, меў намер прычыніць боль 11 пацярпелым амапаўцам, пагражаў іх асабістай бяспецы.

Андрэй Сакалоўскі сябе вінаватым не прызнае.

Пракурор дапытаў пацярпелых і сведак. Дарэчы, пацярпелым амапаўцам змянілі асабістыя дадзеныя.

Пацярпелы Іван Іваноў знаходзіцца за шырмай. Адказвае на пытанні пракурора: просіць кіравацца паказаннямі дадзенымі раней на допыце. Адказвае, што забыўся пра тыя падзеі.

"Грамадзяне, якія былі не згодныя з вынікамі выбараў ішлі праз стары мост на несакцыянаванае масавае мерапрыемства. Інфармацыйная група паведамляла ім, што мерапрыемства несанкцыянаванае.

АМАП перакрыў праход, каб людзі не прайшлі да філармоніі, яны ішлі счэпкай, выкрыквалі лозунгі, штурхалі мяне... а потым яшчэ і каля універсама “Брэст”.

Пракурор удакладняе супярэчнасці, зачытвае матэрыялы справы і ранейшыя паказанні Іванова.

Будзе дапоўнена.

Крыніца: У справе гарадзенца - адзіннаццаць пацяцяперпелых амапаўцаў