Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Грамадзян забіраюць з дому, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты. Таксама ўзбуджаюцца новыя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

 Мінск

У Мінску раніцай затрыманы журналіст Ілля Дабратвор. Ён паспеў патэлефанаваць і паведаміў, што затрымліваюць, паведамляе чат “Краіна для жыцця”.

Ілля Дабратвор. Фота:baj.by

У Беларусі заблакавалі доступ да сайта валанцёрскага праекта Probono.by.

Гэта агрэгатар адкрытых ініцыятыў дапамогі пацярпелым і тым, хто жыве ў нястачы, піша TUT.BY.

Наваградак

Паведамляюць, што сёння ў Наваградскі Следчы камітэт выклікалі каля 30 чалавек позвамі. Ва ўсіх да гэтага ёсць хоць бы  адзін пратакол па 23.34 КаАП.

Звязана гэта з расследаваннем справы аб змешчанай у Telegram інфармацыі пра пракурора Шляжко. Пра гэта піша тэлеграм-канал Белсат.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: Працягваецца блакаванне сайтаў, адбываюцца затрыманні: хроніка пераследу 17 траўня