Як паведамляе TUT.BY, 3 cакавіка суд Чыгуначнага раёна Гомеля агучыў прысуд па справе Вадзіма Цыкунова. Мужчыну вінавацілі ў вырабе "кактэйляў Молатава" і спробе падпалу "Табакеркі".
Суддзя Яўген Шаршнёў пакараў Вадзіма Цыкунова 3,5 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму.
"Гомельская Вясна" паведамляла, што 2 сакавіка ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў, пракурор запрасіў для абвінавачанага 4,5 гады калоніі ўзмоцненнага рэжыму. Адвакатка Вадзіма Цыкунова найстойвала на абмежаванні волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Нагадаем, 25 кастрычніка 2020 года Вадзім Цыкуноў вырабіў два “кактэйля Молатава” і кінуў у “Табакерку” па вуліцы Алімпійская, чым прычыніў шкоду ў памеры 26 рублёў. Матыў яго ўчынку - "палітычная варожасць". Мужчына быў затрыманы на прыканцы лістапада 2020 года і з таго часу знаходзіцца пад вартай.
Вадзім Цыкуноў агаварыў сябе, бо яго збілі міліцыянты і пагражалі катаваннямі
"Вырабіў два “кактэйля Молатава" і кінуў у “Табакерку”. У Гомелі пачаўся суд над Вадзімам Цыкуновым
"Табакерка" не гарэла, толькі месца каля яе". Што казала сведка па справе Вадзіма Цыкунова
Крыніца: За няўдалы падпал "Табакеркі" Вадзіма Цыкунова асудзілі на 3,5 гады ўзмоцненнага рэжыму