У судзе Ленінскага раёна Гродна 26 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Аляксандра Арановіча. Яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і п. 13 ч. 2 арт. 293. Кіроўцу аўтадому "Страна для жизни" абвінавачваюць ў арганізацыя дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня і Магілёве. Падставай для ўзбуджэння справы па падтрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадкаў стала старая дымавая шашка, якую Арановіч нібыта захоўваў на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах. Аляксандр Арановічу віну не прызнаў і адмовіўся ад дачы паказанняў, як і падчас следства. Палітвязня ўтрымліваюць за кратамі ўжо восемь месяцаў. Справу разглядае суддзя Алена Пятрова. Маніторынг суда ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель. "Вясна" распавядае, як адбываецца працэс над палітзняволеным Аляксандрам Арановічам.  Згодана з абвінавачваннямі, Аляксандр Арановіч з 20 па 29 траўня 2020 года па папярэдняй змове прыняў удзелам у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак у Магілёве і Гродне:

Аляксандр Арановіч. Фота:
Аляксандр Арановіч. Фота: "Радыё свабода"

Пераапранаўся ў вопратку, як у Ціханоўскага, захоўваў дымавую шашку. У чым абвінавачваюць палітвязня?

"Дзейнічаючы праз інтэрнэт, ён заклікаў да групавых дзеянняў, якія звязаныя з непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі".

З 4 траўня, натхніўшыся заклікалі Статкевіча і Севярынца, Арановіч далучыўся да актывістаў "Страна для жизни".

Сумесна з Ціханоўскім, Фурманавым і іншыімі, разам са Статкевічам, вялі дэструктыўную агітацыю, у Гродне пад выглядам выбарчага пікета па зборы подпісаў, правялі незаконнае масавае мерапрыемства без дазволу органаў улады. Арановіча абвінавачваюць у тым, што ён па змове з Фурманавым, Кнігай, Разнічэнка, Ціханоўскім 29 траўня прыбыў у складзе на Савецкую плошчу ў Гродне на двух аўтобусах і легкавых аўтамабілях.

Па версіі абвінавачвання Арановіч "спецыяльна апрануўся ў падобную вопратку і дапамагаў у неправамерных дзеяннях Ціханоўскаму. У якасці правакацыйнай падставы грэбліва паводзіў сябе да супрацоўнікаў міліцыі Казлоўскага і Хвалені. Такім чынам, Аляксандр Арановіч здзейсніў злачынства, прадугледжаннае ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Што тычыцца падтрыхтоўкі да ўдзелу да масавых беспарадкаў (п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса), то падставай для гэтага стала старая дымавая шашка, якую Арановіч нібыта захоўваў на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах. 

"Натхніўшыся заклікамі Статкевіча і Севярынца, набыў дымавую шашку з мэтай правакацыі і распальвання бясчынства натоўпу ў горадзе Старыя Дарогі. Захоўваў шашку на гарышчы дома па месцы рэгістрацыі і жыхарства. 4 ліпеня шашка канфіскаваная супрацоўнікамі міліцыі", — гаворыцца ў абвінавачванні.

Аляксандр Арановічу цалкам віну не прызнае. Ён сказаў, што абвінавачванне неабгрунтаванае і незразумелае.

Што адбываецца на судзе?

На думку дзяржабвінавачвання віна Арановіча пацвярджаецца паказаннямі сведак, заключэннямі экспертызы. Аляксандр Арановіч у судзе адмовіўся ад дачы паказанняў. У судзе вырашылі абвясціць паказанні Арановіча, дадзеныя ім падчас папярэдняга следства. Пракурор зачытаў пратаколы допыту ад 30, 31 траўня, 8 ліпеня, а таксама за лістапад, снежань. У іх Аляксандр, як і на судзе, адмаўляўся ад дачы паказанняў і не прызнаваў віну.

Падчас следства запытваліся, ці знаёмы ён з методыкай Джына Шарпа

На першых допытах у яго заптываліся пра тэлеграм-канал NEXTA, пра сувязі з Ціханоўскім, Статкевічам, Севярынцам, Бабарыка, Лосікам, "Народнай Грамадой", а таксама пра Навальнага. У Аляксандра запытваліся, якая роля ў "Стране для жизни" была ў Сакава і Папова. Следчыя таксама задавалі такія пытанні: "Хто сустракаў каманду ў Гродне 29 траўня", "Навошта Кніга шукаў супрацоўнікаў МУС, для арганізацыі бойкі?", "Каму выгадная сітуацыя, каб Фурманаў пад выглядам пікету арганізоўваў несанкцыянаванае мерапрыемства?", "Ваша камплекцыя падобная з Ціханоўскім, для чаго апрануліся, як ён, хто дапамагаў?", "Што вядома пра аўтараў лозунгаў?", "Якая роля структураў замежных дзяржаваў?", "Знаёмыя вы з методыкай Джына Шарпа?", "З кім прапрацоўвалі тэхналогіі каляровай рэвалюцыі?", "Што вядома пра 900 тысяч даляраў, выяўленых у Ціханоўскага?"

Таксама ў яго запытваліся пра знаёмства з Уладзімірам Няронскім, пра тое, адкуль узялася дымавая шашка на гарышчы дома. На ўсе гэтыя і іншыя пытанні Арановіч адмовіўся адказваць. Аляксандр нават адмаўляўся ад подпісу пратаколаў.

У судзе абвешчаны перапынак да 1 сакавіка.

Хто такі Аляксандр Арановіч?

Аляксандр Арановіч — удзельнік каманды YouTube-канала "Страна для жизни", заснаванага Сяргеем Ціханоўскім. Кіроўца аўтадома, 37 гадоў, жыў у горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. Скончыў Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву, да 2015 года быў індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся грузаперавозкамі.

Аляксандра затрымалі падчас пікету па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня разам з іншымі ўдзельнікамі СДЖ. Пераведзены ў Мінск у СІЗА-1. Яму прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэксу. 17 снежня стала вядома, што Арановічупрад'явілі новае абвінавачванне —падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках (п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

"Можа вы і нармальныя людзі, але я ўжо нікому не веру", — маці палітвязня Аляксандра Арановіча

"Вясна" пагаварыла з маці палітычнага зняволенага Аляксандра Арановіча Галінай Іванаўнай. Хто такі Аляксандр, як ён трапіў у каманду "Страна для жизни", як успрыняла гэта сям'я, як праходзіць следства ў дачыненні да яго, як ставяцца старадаражане да таго, што ў іх горадзе з'явіўся палітвязень, — чытайце ў нашым матэрыяле.

"Запытваліся, чаму яны з Ціханоўскім аднолькава апранутыя". Палітвязню Арановічу прад'явілі новае абвінавачванне

Як паведаміла "Вясне" маці палітычнага зняволенага Аляксандра Арановіча, яму прад'явілі новае абвінавачванне — падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках (п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). За кратамі палітвязень Аляксандр Арановіч знаходзіцца ўжо сёмы месяц. 

Крыніца: У Гродне пачаўся суд над палітвязням Аляксандрам Арановічам. У справе няма ніводных яго паказанняў