Ілюстрацыйнае фота. У пятніцу, 26 лютага, суды Мінска працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да тых, каго затрымалі ў сталіцы 25 лютага, а таксама грамадзян, у якіх была знойдзена нацыянальная сімволіка.

Акрамя гэтага, праходзяць і паўторныя разгляды спраў пасля адмены пастановаў раённых судоў у Мінскім гарадскім судзе. 

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. Падрабязнасці з судовых працэсаў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае". 

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Суды за ўдзел у мірных акцыях і за б-ч-б сімволіку: вынікі за 26 лютага