26.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Чыгуначным судзе Гомеля 25 студзеня асудзілі Андрэя Карпенку паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукушэнку) і ч.1 арт. 342 (Арганізацыя і падрытоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ганна Сакалова прызначыла Андрэю тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля.

Пасяджэнне адбывалася ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.

Крыніца: Гамельчука асудзілі на тры гады калоніі за паклёп на Лукашэнку і ўдзел у пратэстах