06.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Фрунзенскім судзе Мінска 2 снежня асудзілі палітзняволенага Валянціна Міцкевіча паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Чыж прызначыла Валянціну 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпа (“хатняя хімія”).

Валянціна Міцкевіча затрымалі напрыканцы верасня 2022 года, праз два месяцы пасля сваёй жонкі, палітзняволенай Дзіяны Міцкевіч. За ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 Крымінальнага кодэксу) яго змясцілі ў СІЗА.

Крыніца: Палітзняволенаму Валянціну Міцкевічу прысудзілі тры гады “хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах