05.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя Віталь Мельнік. Мінскі абласны суд у закрытым рэжыме 5 снежня пачынае разгляд рэзананснай крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з “рэйкавых партызан” – Віталія Мельніка, якому пры затрыманні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.

Судовы працэс будзе весці суддзя Анжаліка Данілава.

У чым абвінавачваюць Мельніка?

Следства канчаткова выставіла абвінавачанне па пяці артыкулах:

Па сукупнасці пакаранняў па прад'яўленых абвінавачаннях яму можа пагражаць зняволенне ад 10 да 20 год.

Што паведамляе пракуратура?

Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Следчага камітэта, які ўстанавіў, што 40-гадовы Віталь Мельнік у сакавіку 2022 года на чыгуначным перагоне Навасады-Барысаў падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнай блакіроўкі, чым вывеў са строю сістэму сігналізацыі чыгункі. Супрацьпраўныя дзеянні нібыта стварылі рэальную пагрозу цяжкіх наступстваў у выглядзе аварыі, пашкоджання рухомага складу, гібелі альбо траўмавання людзей.

У ходзе папярэдняга следства ўстаноўлена дачыненне абвінавачванага да ўчынення іншых злачынстваў.

Так, па інфармацыі пракуратуры, у аўтамабілі і па месцы жыхарства мужчыны было выяўлена незарэгістраваная агнястрэльная зброя (пісталеты). У сацыяльных сетках ён неаднаразова публічна абражаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пры затрыманні фігуранта супрацоўнікі органаў унутраных спраў абгрунтавана ўжылі агнястрэльную зброю –выстралілі па яго ніжніх канечнасцях, паколькі мелася рэальная пагроза ўзброенага супраціву.

Момант затрымання Мельніка. Скрыншот з відэа МУС.
Момант затрымання Мельніка. Скрыншот з відэа МУС.

Падрабязнасцей па справе пакуль небагата

Вядома, што мужчына пражывае ў вёсцы Хадакова Мінскага раёна, у яго ёсць маленькае дзіця. Сям'я лічыць, што Віталь не мае дачынення да разумных артыкулаў, і звязвае затрыманне з помстай мясцовага суддзі, а таксама тым, што раней у Віталя была судзімасць.

Іншыя падрабязнасці справы пакуль невядомыя. Суд будзе празодзіць у закрытым рэжыме.

Доўгі час праваабаронцам не было вядома, дзе ўтрымліваюць Мельніка. Пазней устаноўлена, што абвінавачаны знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага. Перасоўваецца на мыліцах.

Крыніца: Пачынаецца суд над "рэйкавым партызанам", якому пры затрыманні прастрэлілі калені