27.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні Міхаіл Громаў. Фота з сацыяльных сетак. Суд Першамайскага раёна Мінска 25 лістапада вынес прысуд палітзняволенаму прафсаюзнаму актывісту Міхаілу Громаву, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў такіх дзяннях (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Святлана Чараповіч.

Міхаіл Громаў — былы намеснік старшыні прафсаюза РЭП, затым сакратар Свабоднага прафсаюза металістаў, які быў ліквідаваны ўладамі Беларусі ў ліпені гэтага году.  Быў затрыманы 19 красавіка 2022 года разам з многімі актывістамі незалежных прафсаюзаў.

У сярэдзіне траўня 2022 г. Міхаіл быў пераведзены з СІЗА КДБ у СІЗА-1 на Валадарскага.

Суд, які доўжыўся з 3 лістапада, прызнаў Громава вінаватым і вынес пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў ("хатняя хімія").

У Мінску пачынаецца судовы працэс над актывістамі незалежных прафсаюзаў – Фядынічам, Берасневым, Арэшкам

14 ліпеня Вярхоўны суд прыняў рашэнне па Свабодным прафсаюзе Беларускім (СПБ) і Свабодным прафсаюзе металістаў (СПМ). 18 ліпеня — па Беларускім кангрэсе дэмакратычных прафсаюзаў.

Крыніца: У Мінску вынесены прысуд сакратару ліквідаванага ўладамі Свабоднага прафсаюза металістаў