Сяргей Беразюк. У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 верасня завяршыўся разгляд крымінальнай справы мясцовага прадпрымальніка Сяргея Беразюка, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган. Па матэрыялах абвінавачання, Беразюк, пасля прагляду ў адным з тэлеграм-каналаў фотавыявы памочніка начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна па кантролі за рэгістрацыйна-ўліковай працай К., а таксама фотавыявы інспектара дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ УУС Кобрынскага райвыканкама, размясціў у адкрытым доступе паведамленні, якія супярэчаць агульначалавечай маралі, выяўленыя ў непрыстойнай форме, прыніжаючыя гонар і годнасць службовых асоб.

Перад тым, як абвінаваціць Беразюка ў абразе прадстаўніка ўлады, яго асудзілі да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак. Суд пастанавіў прызнаць Сяргея Беразюка вінаватым у абразе прадстаўнікоў ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на адзін год без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Крыніца: Год “хатняй хіміі” прысудзілі жыхару Брэста за абразу супрацоўнікаў міліцыі