Алесь Бяляцкі — праваабаронца і старшыня "Вясны", літаратуразнаўца і пісьменнік.

Ён пяць разоў быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру, і неаднойны ўзнагароджаны рознымі прэстыжнымі прэміямі за сваю праваабарончую дзейнасць.

Напісаў сем кніг, пяць з іх - за кратамі: 

Таксама выйшаў альбом "Лісты салідарнасці", пра які Алесь Бяляцкі адзначаў:

"Лісты салідарнасіці" пісаліся у бабруйскай калоніі ў 2012-2014 гг. у адказ на магутную хвалю лістоўнай падтрымкі, якую я атрымліваў з розных куткоў сьвету штодзень. Урэшце яны аформіліся ў кнігу. Дзякуй усім хто пісаў!"

Сёння Алесю Бяляцкаму спаўняецца 60 гадоў! І як дзесяць гадоў таму, свою юбілей ён зноў сустракае за кратамі. Нагадаем, Алеся затрымалі 14 ліпеня 2021 года і абвінавацілі ў нясплаце падаткаў у буйным памеры. У 2011 годзе яго затрымалі роўна на такіх жа падставах і асудзілі да чатырох з паловай гадоў калоніі, тры з якіх ён прабыў у зняволенні і быў вызвалены па амністыі.

Сёння мы віншуем нашага старшыню, калегу, паплечніка з Днём народзінаў і заклікаем далучацца ўсіх ахвочых.

Дасылайце віншаванні, лісты падтрымкі, бандэролькі і грашовыя пераводы да Дня народзінаў Алеся:

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму

Гісторыя жыцця Алеся Бяляцкага ў фотаздымках

Алесю Бяляцкаму — 60 гадоў!Алесю Бяляцкаму - 60 год. Гісторыя жыцця ў здымках

Крыніца: Алесю Бяляцкаму — 60 гадоў! Фота